У варшаўскім аэрапорце Акэнце прызямліўся першы самалёт з польскімі грамадзянамі на борце. Машына Польскіх авіялініяў LOT даставіла ў краіну 230 чалавек. Рэйс адбыўся ў рамках праграмы «Палёт дадому», якую анансаваў учора прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі. У рамках праграмы польскія грамадзяне могуць вярнуцца з-за мяжы спецыяльнымі чартарнымі рэйсамі. Запіс у праграму пачаўся ўчора на сайце авіякампаніі LOT.
Як паведаміў кіраўнік Канцылярыі Рады міністраў Міхал Дворчык, да раніцы 15 сакавіка ў праграму запісалася каля 12 тыс. чалавек. Чартарныя палёты будуць наладжаныя, між іншым, у ЗША, Вялікабрытанію, на Мальту і Кіпр.
ПР/нг