Жаўнеры Войскаў Тэрытарыяльнай Абароны дастаўлялі ў некаторыя лякарні маскі, камбінезоны і рэспіратары. Пра гэта паведамляе міністр нацыянальнай абароны Польшчы Мар'юш Блашчак. – Польскія войскі пастаянна ўдзельнічаюць у барацьбе з каранавірусам, – падкрэсліў ён сацыяльнай сетцы Twittter.
Палітык звярнуў увагу на тое, што пастаянна працуюць і спецыялісты ваеннага Інстытуту гігіены і эпідэміялогіі ў Пулавах. Паводле словаў міністра, інстытут можа праводзіць да 350 тэстаў на каронавірус у дзень.
Таксама паліцыю і памежнікаў на 15 пунктах кіравання памежным рухам падтрымліваюць жаўнеры 22.Карпацкага батальёна горнай пяхоты, у забеспячэнні межаў на двух чыгуначных мастах у Кунавіцах і Кастшыне дапамагаюць салдаты з 17-й Вялікпольскай механізаванай брыгады. У сваю чаргу, салдаты 1-й Механізаванай брыгады і Полк сапёраў з Бжэгу працуюць з іншымі сілавымі структурамі на мяжы з Чэхіяй і Славаччынай на тэрыторыі Сілезскага і Малапольскага ваяводстваў.
Міністр абароны Марʼюш Блашчак таксама паведаміў, што дзеянні памежнікаў у раёне Сілезскага і Малапольскага ваяводстваў падтрымліваюць салдаты з 6-й Паветрана-дэсантнай брыгады.
З афіцыйных дадзеных вынікае, што ў Польшчы каранавірусам інфікаваныя 246 чалавек, а памерла пяць. Між тым, больніца ў Зялёнай Гуры абвясціла, што вынікі аналізаў польскага нулявога пацыента ўжо адмоўныя. Гэта першы паляка, які перастаў быць носьбітам каранавірусу.
PR24/эж