Беларуская Служба

Урад выдзяліў частку грошай з ЕЗ на падтрымку для працаўнікоў

21.04.2020 17:24
У цяперашні час самым важным з'яўляецца захаванне працоўных месцаў.
Аўдыё
  • Тэмы праграмы Пульс польскай эканомікі: Урад выдзяліў частку грошай з ЕЗ на падтрымку для працаўнікоў; Зніжаецца прамысловая вутворчасць ў Польшчы; Польшчы пагражае вялікая засуха
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/industryviews

Больш за 2 млрд злотых з еўрапейскіх фондаў урад прызначыў на зарплаты для працаўнікоў. Праграма ўжо запрацавала, а паводле міністра фондаў і рэгіянальнай палітыкі Малгажаты Ярасіньскай -Едынак, сума падтрымкі будзе залежаць ад ўзроўню паніжэння абаротаў прадпрыемства.

- Калі паніжэнне склала як мінімум 30% абаротаў прадпрыемства, уладальнік мае шанцы атрымаць не больш за 50% мінімальнай штомесячнай зарплаты на аднаго работніка.

Эканаміст Пётр Машчык прагназуе, што  дадзеныя за наступныя месяцы будуць на многа горшыя.

- Гэта апошнія дадзеныя, але я думаю, што калі мы атрымаем дадзеныя за красавік, то ўбачым не толькі вельмі вялікае зніжэнне ў параўнанні з сакавіком, але і спад год да году.

У цяперашні час самым важным з'яўляецца захаванне працоўных месцаў. Адначасова ўрад спрасціў рэгістырацыю беспрацоўных. Можна зарэгістравацца праз інтэрнэт, і дапамога па беспрацоўі выплочваецца ў кароткі час.

 У савакавіку на 6% выраслі заробкі ў малых і сярэдніх прадпрыемствах, а занятасць у гадавым разліку - вырасла на 0,3%.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі