Сейм Польшчы прыняў рэзалюцыя ў гонар перамогі над бальшавікамі ў Варшаўскай бітве 1920 года. Дэпутаты аддалі даніну павагі і памяці героям Варшаўскай бітвы і абаронцам незалежнасці Польшчы, якой пагражала бальшавіцкая Расія.
У рэзалюцыі, зачытанай спікерам Сейма Эльжбетай Вітэк, падкрэсліваецца, сярод іншага, што з канца ліпеня да першых дзён верасня 1920 года разгарнулася вырашальная бітва паміж Войскам Польскім і Чырвонай Арміяй. Варшаўская бітва, якая стала вырашальнай у перамозе палякаў, адбывалася на подступах да сталіцы 13-25 жніўня 1920 года.
У дакуменце Сейма таксама падкрэсліваецца, што Урад нацыянальнай абароны на чале з Вінцэнты Вітасам і штабам польскай арміі прынялі меры, якія прадвызначылі перамогу Польшчы.
«Войска Польскае на чале з маршалам Юзэфам Пілсудскім выратавала не толькі суверэнітэт нашай Радзімы, але і дэмакратычны парадак усёй Еўропы. Спыніўшы наступ Чырвонай Арміі на Захад, палякі прадухілілі распаўсюджванне камуністычнай рэвалюцыі на Еўропу і тым самым знішчэнне заходняй цывілізацыі», – гаворыцца ў рэзалюцыі польскага Сейма.
вс
на фота: польскія салдаты ў акопах, 1920 год