Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заклікаў пажылых палякаў не баяцца прывівак супраць каранавіруса і запісвацца ў чаргу на вакцынацыю. Кіраўнік Кабміна Польшчы нагадаў, што SARS-CoV-2 і хвароба COVID-19, якая можа развіцца ў выніку заражэння, найбольш небяспечныя менавіта для старэйшых людзей. І менавіта таму людзі старэйшыя за 70 гадоў знаходзяцца на першым этапе працэсу вакцынацыі ў Польшчы. Стварэнне спісаў вакцынацыі грамадзян пачнецца пасля 15 студзеня, а працэс прывівання – 25 студзеня.
Цяпер у Польшчы працягваецца гэтак званы нулявы этап прывівання насельніцтва, які ахоплівае супрацоўнікаў службы аховы здароўя і падобных галін.
вс