Міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі заявіў у эфіры TVP Info, што, калі гаворка ідзе пра COVID-19, то польскае грамадства неўзабаве будзе ахопленае калектыўным імунітэтам.
Нагадваем, паводле экспертаў, грамадства зможа самастойна перамагчы эпідэмію, калі 50 -70% жыхароў будзе ўстойлівых да захворвання. Паводле апошніх дадзеных, калектыўным імунітэтам у Польшчы ахопленыя амаль 60 адсоткаў палякаў:
- Мы праводзім даследаванні, каб вызначыць, які адсотак палякаў ужо ўстойлівы да COVID-19. Вынікі аптымістычныя, паколькі паказваюць на 60% грамадзянаў. Такім чынам мы набліжаемся да узроўню калектыўнага імунітэту, то бок 70% жыхароў устойлівых да захворвання. Думаю, што нам гэта ўдасца пасля вакацыяў, дзякуючы вакцынацыі.
Міністр Нядзельскі падкрэсліў, што чым больш прывітых палякаў, тым большая гарантыя бяспечнай восенні. Аднак гэта пры ўмове, што не ўзнікнуць новыя мутацыі, устойлівая да вакцыны.
У Польшчы за апошнія суткі былі зафіксаваныя 428 новых заражэнняў каранавірусам. 108 пацыентаў памерлі, 307 выздаравелі. Таксама ў цяперашні час 388 пацыентаў з COVID-19 падключаныя да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх.
аз