Беларуская Служба

За суткі былі зафіксаваныя больш за 70 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы з Беларуссю

26.08.2021 18:32
Як паведаміла польская Памежная служба, за суткі былі затрыманыя 20 іншаземцаў.
- .
Польска-беларуская мяжа.PAP/Artur Reszko

З беларускага боку, ля мяжы з Польшчай, непадалёк вёскі Уснаж Гурны, знаходзяцца, як мінімум, 24 мігранты. Прэс-сакратар польскай Памежнай службы Анна Міхальска (Anna Michalska) паведаміла, што гэта дарослыя асобы. Сярод іх некалькі жанчын. Беларускія службы пастаўляюць ім ежу:

- Яны атрымліваюць прадукты харчавання і напоі, хлеб, кансервы. Беларусы былі ў іх з перакладчыкамі і праводзілі нейкія размовы. Мы не бачым, каб там нехта меў патрэбу ў неадкладнай медыцынскай дапамозе. Мы пастаянна заклікаем беларускі бок аказваць ім дапамогу і сапраўдны беларусы штодзённа з імі размаўляюць, пастаўляюць ежу.

Анна Міхальска дадала, што за суткі функцыянеры польскай Памежнай службы зафіксавалі 71 спробу незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы:

- Памежная служба ўжо некалькі тыдняў працягвае пашыраныя дзеянні з мэтай прадухілення выпадкаў нелегальнага перасячэння мяжы. За суткі былa зафіксаванaя 71 гэткая спроба на гэтым участку мяжы з Беларуссю. Мы затрымалі 20 чалавек. Цяпер мы высвятляем іх нацыянальнасць і краіну паходжання.

Нагадваем, ужо больш за дзесяць дзён ля мяжы з Польшчай на тэрыторыі Беларусі астаецца група мігрантаў. Польскія памежнікі не дазваляюць ім незаконна перасячы мяжу Польшчы, а беларускія – вярнуцца назад на тэрыторыю Беларусі, адкуль яны і прыйшлі.

Польскія ўлады падкрэсліваюць, што гэта арганізаваная акцыя рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

IAR/аз