«Не бойся!» – гэта лозунг 21-га Папскага дня, які ў польскім касцёле праходзіць сёння, 10 кастрычніка. У гэты дзень у польскіх парафіях традыцыйна праходзяць тэматычныя мерапрыемствы, а таксама ідзе збор сродках на стыпендыі для таленавітай моладзі з бедных сем'яў. Мерапрыемства арганізавана фондам «Новае тысячагоддзе».
У парафіях стыпендыяты Фонду «Новае тысячагоддзе» (Dzieło Nowy Tysiąclecia) дзяліліся сваімі сведчаннямі. «Стыпендыі, якія мы атрымліваем ад фонду, дапамагаюць нам павысіць кваліфікацыю», – кажа Габрыэла Гранцэль:
-Дзякуючы гэтаму мы, напрыклад, можам пайсці на моўныя курсы. Карыстацца прыладамі, якія дапамогуць нам у вучобе. Без стыпендыі ў нас не было б такой магчымасці. Таксама мы можам пайсці вучыцца ў лепшыя школы і ВНУ ў вялікіх гарадах. Часта, каб не стыпендыя, мы не былі б у стане сабе гэтага дазволіць. Я заўсёды добра спраўлялася з матэматыкай. А цяпер вывучаю кагнітыўную навуку. Гэта ў значнай ступені звязана са штучнай інтэлігенцыяй і нейранавукамі. Менавіта ў гэтым напрамку я хачу ісці.
Фонд «Новае тысячагоддзе» апякуецца двума тысячамі вучняў і студэнтаў з бедных семʼяў. Грошы, сабраныя ў Папскі дзень, даюць ім магчымасць рэалізаваць свае адукацыйныя планы.
Папскі дзень адзначаецца кожны год у нядзелю, якая папярэднічае 16 кастрычніка, дзень, калі кардынал Караль Вайтыла стаў Папам рымскім. Падзеі з гэтай нагоды адбываюцца не толькі ў Польшчы, але і ў асяроддзі польскай дыяспары і палякаў за мяжой.
ав