Госць Polskie Radio 24 адзначыў, што гэта звязана з нежаданнем Уладзіміра Пуціна ісці на саступкі, таксама ў мірных перамовах.
- Я не веру ў добрыя намеры Пуціна. Ён не можа нармальна адступіць з Украіны, падпісаць мірнае пагадненне. Ён мусіць мець нейкі поспех ва Украіне, грамадства ад яго гэтага чакае. Дадзенае чаканне проста жахлівае.
Казімеж Смалінскі дадаў, што Уладзімір Пуцін нясе адказнасць за вайну ва Украіне, але і расіяне не пазбаўленыя віны. Ён падкрэсліў, што менавіта вайскоўцы, гэта значыць грамадзяне Расіі, здзяйсняюць ваенныя злачынствы.
ПР/юл