Беларуская Служба

Польшча вядзе перамовы аб набыцці самалётаў дальняга радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання Saab 340 AEW

25.05.2023 19:12
Акрамя Швецыі, паветраныя машыны служаць у ВПС Грэцыі, Тайланда, Пакістана і Саудаўскай Аравіі, а раней выкарыстоўваліся ў арміі Грэцыі і ААЭ.
      Saab 340 AEW
Самалёт дальняга радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання Saab 340 AEW ВПС Швецыіcommons.wikimedia.org/Bene Riobó/Own work/CC BY-SA 4.0

Польшча вядзе перамовы аб набыцці двух самалётаў дальняга радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання Saab 340 AEW, паведаміў прэс-сакратар Агенцтва ўзбраення Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы падпалкоўнік Кшыштаф Платэк. Паводле афіцэра, шведскі канцэрн Saab выказаў гатоўнасць паставіць згаданыя самалёты ў бліжэйшы час. Пры гэтым Кшыштаф Платэк падкрэсліў, што ў будучыні Польшча не выключае набыцця вышэйшых па класу такога тыпу самалётаў.

Самалётаў дальняга радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання Saab 340 AEW вырабляецца з 1994 года. Акрамя Швецыі, паветраныя машыны служаць у ВПС Грэцыі, Тайланда, Пакістана і Саудаўскай Аравіі, а раней выкарыстоўваліся ў арміі Грэцыі і ААЭ.

вс

Польшча прыступае да будаўніцтва сучасных фрэгатаў

25.05.2023 09:28
У бліжэйшыя месяцы Польшча таксама плануе аб’явіць дзяржаўны тэндар на набыццё новых падводных лодак.

У ВПС Польшчы вядзецца работа па закупцы дадатковых баявых самалётаў

25.05.2023 19:13
«Аптымальная колькасць баявых самалётаў для Польшчы пры бягучым узроўні пагроз вакол нашай краіны – гэта 10 эскадрылляў, гэта значыць 160 адзінак».

Шведы навучаць украінскіх пілотаў лётаць на знішчальніках Gripen

25.05.2023 20:01
Украіна неаднаразова звярталася з просьбай прадаставіць баявыя самалёты заходняй вытворчасці, у тым ліку і да Швецыі.