Беларуская Служба

Яраслаў Качыньскі: Плот на польска-беларускай мяжы дазволіў спыніць наступ Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна на Польшчу

28.05.2023 09:03
Качыньскі адзначыў, што людзі, якія спрабавалі перасекчы польска-беларускую мяжу, былі не бежанцамі, а эканамічнымі мігрантамі.
  (2 ),      ()  -    (3 )  -  -   , 27.05.2023
Яраслаў Качыньскі (2 справа), міністар нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак (справа) і прэс-сакратар ПіС Рафал Бахэнэк (3 справа) падчас прэс-канфэрэнцыі на польска-беларускай мяжы ў Капчанах, 27.05.2023PAP/Tomasz Waszczuk

Старшыня «Права і справядлівасці» Яраслаў Качыньскі заявіў, што плот на польска-беларускай мяжы дазволіў спыніць наступ Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна на Польшчу.

Учора Яраслаў Качыньскі ў Капчанах на Падляшшы, побач плота на мяжы з Беларуссю, адзначыў, што людзі, якія спрабавалі перасекчы польска-беларускую мяжу, былі не бежанцамі, а эканамічнымі мігрантамі. Старшыня ПіС падкрэсліў, што гэта гібрыдная вайна.

«Яны не былі ўцекачамі, яшчэ раз падкрэсліваю, гэта былі людзі, якія шукалі лепшай долі, але ў той жа час яны далі сябе выкарыстоўваць злачынцам, якія хацелі дэстабілізаваць нашу краіну. У іх нічога не атрымалася», – сказаў ён.

Яраслаў Качыньскі ўрачыста адкрыў у Капчанах кампанію ПіС пад назвай «Траса стрыманага слова». Ён адзначыў, што «Права і справядлівасць» гатова вырашаць цяжкія сітуацыі, напрыклад, са штурмам мяжы.

Яраслаў Качыньскі таксама сказаў, што дзякуючы плоту ўзмацнілася бяспека ў памежнай зоне. Ён дадаў, што пры неабходнасці могуць быць створаныя і іншыя інвестыцыі такога кшталту.

Міністар нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак сказаў, што войска будзе працягваць удзельнічаць у забеспячэнні бяспекі ў памежных раёнах.

Плот на польска-беларускай мяжы мае даўжыню каля 200 км. Таксама там усталявалі каля 3 тысяч камер.

IAR/яс