Беларуская Служба

У суботу з Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна трапіць больш за 40 замежнікаў

09.07.2023 09:25
Замежнікаў затрымлівалі на ўчастках, якія ахоўваюць памежнікі з Белавежы, Дубіч-Царкоўных і Нараўкі.
    -
Патруль Памежнай службы каля польска-беларускай мяжы https://twitter.com/Straz_Graniczna

43 замежнікі, у т.л грамадзяне Алжыра, Марока і Індыі за мінулыя суткі спрабавалі трапіць з Беларусі ў Польшчу, паведамілі раніцай у нядзелю ў Памежнай службе.

Замежнікаў затрымлівалі на ўчастках, якія ахоўваюць памежнікі з Белавежы, Дубіч-Царкоўных і Нараўкі.

Паводле звестак пагранведамства, з пачатку года зафіксавана больш за 15,2 тыс. спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларуссю, а з пачатку ліпеня гэта 1026 спроб.

У 2022 годзе ўздоўж 186 км мяжы з Беларуссю быў пабудаваны сталёвы плот вышынёй 5,5 м. Ён дапоўнены сістэмай камер і датчыкаў на 206 км гэтай мяжы.

На Падляшшы зачыненыя ўсе аўтамабільныя памежныя пераходы з Беларуссю. Працуюць толькі чыгуначныя пераезды ў Кузьніцы і Семяноўцы.

У цяперашні час у гэтым рэгіёне дзейнічае палажэнне аб памежнай дарозе, а абмежаванні рэгламентуюцца пастановаю ваяводы, выдадзенай у верасні 2021 года аб забароне знаходжання на ўсім участку памежнай дарогі 15 м углыб краіны ад мяжы з Беларуссю, гэта значыць на знешняй мяжы ЕС. Таксама дзейнічае пастанова ваяводы ад лютага бягучага года аб асобных правілах у памежнай зоне, прылеглай да дзяржаўнай мяжы. Нядаўна амбудсмэн падаў на гэтую пастанову ў адміністрацыйны суд.

яс/PAP