Беларуская Служба

За мінулы дзень з Беларусі ў Польшчу нелегальна спрабавалі трапіць 292 чалавекі

28.07.2023 10:38
За садзейнічанне ў нелегальным перасячэнні мяжы затрыманы грамадзянін Украіны, які перавозіў у аўтобусе 26 замежнікаў.
  -
Агароджа на польска-беларускай мяжыфота: Памежная служба Польшчы

Гэта былі грамадзяне Судана, Алжыра і Шры-Ланкі. На ўчастку ў Крынках шэсць чалавек на пантоне спрабавалі пераплысці Свіслач. Убачыўшы польскія патрулі, гэтыя людзі вярнуліся ў Беларусь.

За садзейнічанне ў нелегальным перасячэнні мяжы затрыманы грамадзянін Украіны, які перавозіў у аўтобусе 26 замежнікаў: 10 грамадзян Эфіопіі, 5 – Эрытрэі, 4 – Непала, 2 – Палестыны, двух алжырцаў і двух самалійцаў, а таксама мараканца.

Учора міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Каміньскі падчас наведвання мяжы ў Крынках на Падляшшы заявіў, што міграцыйны ціск надалей моцны і працягваецца гібрыдная вайна, якую ўсходнія рэжымы вядуць супраць ЕС. Ужо зафіксавана амаль 17 тысяч спроб нелегальнага перасячэння мяжы.

У сваю чаргу міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак запэўніў у падляскіх Полаўцах, што ўрад прадухіляе пагрозы бяспецы Польшчы. Ён дадаў, што службы загадзя процідзейнічаюць небяспекам. У якасці прыкладу ён прывёў спачатку ўзвядзенне часовай агароджы на мяжы, а цяпер павелічэнне колькасці Войска Польскага на ўсходзе краіны.

ав

Віцэ-міністр нацыянальнай абароны: Польшча павінна быць гатовая да правакацый з боку рэжыму Лукашэнкі

28.07.2023 08:43
Войцех Скуркевіч таксама сказаў, што сітуацыя з бяспекай пагаршаецца прысутнасцю Групы «Вагнера» ў Беларусі.