Беларуская Служба

У Гдыні пачынаецца 48-ы Фестываль польскіх мастацкіх фільмаў

18.09.2023 14:25
У Гдыні ўпершыню адбудзецца паказ мастацкага фільму, прысвечанага герою некалькіх краін Тадэвушу Касцюшцы.
Афіша фестывалю Mat. promocyjne

У балтыйскай Гдыні пачынаецца 48-ы Фестываль польскіх мастацкіх фільмаў. На кінафоруме будзе паказана 120 поўна- і кароткаметражных фільмаў. Галоўныя ўзнагароды фестывалю – статуэткі Залатога льва, будуць прысуджаныя ў некалькіх катэгорыях.

Сёлета ў Гдыні будуць шырока прадстаўленыя гістарычныя фільмы. Так, удзельнікі фестывалю і журы змогуць убачыць кінастужку «Фігурант», у якой апавядаецца гісторыя сочкі спецслужбамі ПНР за кардыналам Каралям Вайтылам – пазнейшым Папам рымскім Янам Паўлам ІІ. У Гдыні таксама будзе мець прэм’еру фільм «Двайнік» аб агенце разведкі сацыялістычнай Польшчы ў Аўстрыі. Акрамя таго, будзе паказаная кінакарціны «Рапарт Пілецкага», у якой расказваецца гісторыя польскага героя і афіцэра, ротмістра Вітольда Пілецкага. Упершыню адбудзецца паказ мастацкага фільму, прысвечанага герою некалькіх краін Тадэвушу Касцюшцы.

Фестываль працягнецца да 23 верасня.

Упершыню Фестываль польскіх мастацкіх фільмаў прайшоў у Гдыні ў 1974 годзе.

вс