Пасол Украіны ў Польшчы Васіль Зварыч заклікаў афіцыйную Варшаву падтрымаць еўраатлантычныя імкненні Украіны. У Канцылярыі старшыні Рады міністраў Польшчы прайшла канферэнцыя, прысвечаная падтрымцы Украіны.
Падчас выступлення Васіль Зварыч зазначыў, што для бяспекі Украіны, Польшчы і ўсяго свету надзвычай важным з’яўляецца членства Украіны ў Еўрасаюзе і НАТА.
- Мы разам павінны пастарацца, каб ніякае вета не перашкодзіла ў прыняцці гэтага рашэння. Гэта было б гістарычнае рашэнне для Украіны, для Польшчы і цэлага свабоднага свету. Гэта стала б прыкладам вялікай салідарнасці і ўдзячнасці для нашых салдат-герояў, якія змагаюцца і аддаюць сваё жыццё пад блакітна-жоўтым сцягам.
На пачатку снежня заплаваная сустрэча Еўрапейскай рады, на якой павінна быць прынятае рашэнне аб пачатку перамоўнага працэсу, датычнага членства Украіны ў ЕС.
вс