Найбольш важныя катэгорыі: лепшы фільм, лепшы міжнародны фільм, лепшы анімацыйны фільм, лепшы адаптаваны сцэнар, лепшая музыка да фільма і лепшая арыгінальная песня. У верасні было абвешчана, што стужка «Сяляне» будзе польскім кандыдатам у катэгорыі «Найлепшы міжнародны фільм».
Цяпер фільм «Сяляне» ідзе ў пракаце ў іншых краінах, у тым ліку ў Велікабрытаніі, Ірландыі і ЗША. Гэта важны этап оскараўскай кампаніі, бо на паказы будуць запрошаны члены Акадэміі кінамастацтваў і навук, а таксама ўплывовыя крытыкі. Афіцыйныя намінанты на прэмію «Оскар» будуць аб'яўлены 23 студзеня, а цырымонія ўручэння прэміі «Оскар» адбудзецца 10 сакавіка.
Фільм ужо паглядзелі больш за 1,5 мільёна гледачоў у Польшчы. Гэта праект, які абʼядноўвае розныя сферы мастацтва – літаратуру, жывапіс і музыку – у цэласную карціну. «У 2024 годзе спаўняецца сотая гадавіна прысуджэння Нобелеўскай прэміі Уладзіславу Рэймонту за раман «Сяляне». Мы рады, што цяпер, у надыходзячы юбілей, мы можам прадставіць свету гэтую захапляльную гісторыю і пазмагацца за «Оскар» ва ўсіх катэгорыях», – сказаў прадзюсар фільма Шон Бобіт.
IAR/вх