Беларуская Служба

Сёлета палякі плануюць правесці на МКС шэраг важных эксперыментаў

04.01.2024 09:50
Польскі касманаўт зараз праходзіць стажыроўку ў ЗША і рыхтуецца да палёту на МКС.
Міжнародная касмічная станцыяAutorstwa NASA - http://www.spaceflight.nasa.gov/gallery/images/shuttle/sts-134/html/s134e010137.html, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=15354368

У другой палове бягучага года польскія навукоўцы плануюць правесці каля дзясятка эксперыментаў на борце Міжнароднай касмічнай станцыі. Эксперыменты былі вылучаныя з больш чым 60 прапаноў, дасланых у рамках конкурсу, які праводзіла Польскае касмічнае агенцтва POLSA.

Нагадваем, з-за спецыфікі касмічнай станцыі, вылучаныя даследаванні не маглі патрабаваць буйных энергазатрат ці транспарту вялікай колькасці дадатковага абсталявання. Гэта быў адзін з крытэраў адбору.

Старшыня Польскага касмічнага агенцтва POLSA прафесар Гжэгаж Врохна(Grzegorz Wrochna) падкрэслівае, што даследаванні датычаць развіцця многіх галінаў, у тым ліку, развіцця медыцыны:

- Даследаванні, праведзеныя падчас касмічных місіяў, даказалі, што некаторыя лекі ад раку значна лепш засвойваюцца арганізмам у стане бязважкасці. Пакуль мы не разумеем чаму, таму даследаванні ў гэтай галіне вельмі важныя. Таксама вытворчасць многіх медыкаментаў ва ўмовах бязважкасці прычыняецца да таго, што лек набывае крыху іншыя ўласцівасці.

Старшыня POLSA дадае, што падрыхтоўка да місіі ідзе поўным ходам:

- Важнай умовай быў таксама час падрыхтоўкі даследавання. Мы спадзяемся, што польскі касманаўт паляціць на МКС восенню 2024 года. Нават, калі ягоная місія будзе адтэрмінаваная, на два-тры месяцы, то гэта вельмі кароткім тэрмінам для падрыхтоўкі такіх складаных даследаванняў.

Правядзенне польскіх эксперыментаў на МКС і палёт польскага касманаўта ў космас магчымыя дзякуючы дамове, якую летась падпісалі Польшча і Еўрапейскае касмічнае агенцтва.

У рамках пагаднення Польшча значна павялічыла свой фінансавы ўклад у дзейнасць і развіццё агенцтва. Дамова таксама прадугледжвае праграму стажыровак для польскіх навукоўцаў у цэнтрах Еўрапейскага касмічнага агенцтва.

Верагодна, польскім касманаўтам, які паляціць на МКС, каб правесці эксперыменты, будзе доктар Славаш Узнаньскі, які зараз праходзіць стажыроўку ў ЗША – рыхтуецца да палёту на МКС і працы на борце касмічнай станцыі.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка

У 2024 годзе над Польшчай можна будзе ўбачыць дзве цікавыя каметы

04.01.2024 09:30
Першая будзе бачная на небе над Польшчай вясной, другая – восенню.