Беларуская Служба

Прэзідэнта Анджэя Дуду будуць судзіць «за абразу грамадзян уласнай дзяржавы»

29.09.2024 11:23
На прэзідэнта Анджэя Дуду падалі ў суд «за абразу грамадзян уласнай дзяржавы».
Andrzej Duda został pozwany za słowa na temat filmu Agnieszki Holland
Andrzej Duda został pozwany za słowa na temat filmu Agnieszki Hollandlev radin / Shutterstock.com

Акруговы суд у Варшаве прызначыў дату першага пасяджэння на 24 кастрычніка 2025 года на 10.00, гэта значыць пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Як патлумачыў Цэнтр маніторынгу расісцкіх і ксеэнафобскіх паводзінаў, які з'яўляецца аўтарам пазову, размова ідзе пра словы Анджэя Дуды, у якіх ён назваў палякаў свіннямі.

Летась у эфіры TVP Info прэзідэнт, ацэньваючы фільм Агнешкі Холанд «Зялёная мяжа», сказаў, што яго не здзівіла, калі афіцэры памежнай службы, якія паглядзелі фільм, выкарысталі выраз «у кінатэатры сядзяць толькі свінні», вядомы з часоў акупацыі, калі ў кінатэатрах дэманстраваліся нацысцкія прапагандысцкія фільмы.

Справу будуць разглядаць дыстанцыйна.



IAR/вх