Беларуская Служба

Выбарчая кампанія ў дадзены момант з’яўляецца ніякай і нуднай - госць Польскага радыё

24.03.2025 13:06
Сур'ёзнай зменай кампаніі могуць стаць першыя дэбаты, у якіх кандыдаты ў прэзідэнты павінны будуць агучыць свае погляды ў прамым сутыкненні.
Кандыдат у прэзідэнты Славамір Ментцэн PAP/Wojtek Jargiło

Выбарчая кампанія ў дадзены момант з’яўляецца ніякай і нуднай, а кандыдаты клапоцяцца пра свой імідж, каб прыцягнуць як мага больш нявызначаных выбарцаў.

Палітолаг, прафесар Агнешка Касіньска-Метрыка з Універсітэта Яна Каханоўскага ў Кельцах адзначыла ў эфіры Польскага радыё, што сур'ёзнай зменай кампаніі могуць стаць першыя дэбаты, у якіх кандыдаты ў прэзідэнты павінны будуць агучыць свае погляды ў прамым сутыкненні.

Экспертка адзначае, што на дадзены момант толькі Славамір Ментцэн з Канфедэрацыі больш рашуча фармулюе сваё пасланне выбаршчыкам:

- Толькі Славамір Менцэн мае перавагу ў фармуліроўцы канкрэтных аргументаў. Гэтаму ёсць пэўныя тлумачэнні. Яго ніхто не крытыкуе за зробленую працу, бо яго партыя не кіравала. Астатнія кандыдаты вельмі моцна звязаныя з партыямі, што мае свой уплыў.

Прафесар Агнешка Касіньска-Метрыка падкрэслівае, што, як і ў папярэдніх выбарчых кампаніях, вельмі важна стварыць адпаведны вобраз кандыдата:

- Гэта прапанова, якую мы атрымліваем: пункты праграмы і імідж. З палітычнага маркетынгу мы ведаем, што пытанне іміджу – вырашальнае. Таму гэты пасыл уніфікаваны. У нас інтэнсіўная кампанія ў інтэрнэце. Але трэба памятаць, што мэтавая група не заўсёды карыстаецца сецівам. Таму толькі інтэрнэту недастаткова.

Сёння заканчваецца тэрмін рэгістрацыі выбаркамаў кандыдатаў у прэзідэнты. Першы тур прэзідэнцкіх выбараў пройдзе 18 мая, магчымы другі тур - 1 чэрвеня.

ав