Беларуская Служба

МЗС Польшчы: Мэтай Расіі з'яўляецца не мір, а вынішчэнне ўкраінскага народу

14.04.2025 09:26
«Напад на мірных жыхароў у Вербную нядзелю паказвае, што мэтай Расіі з'яўляецца не мір, а знішчэнне ўкраінскай народу»,— гаворыцца ў паведамленні МЗС.
        34 .
У выніку атакі па Сумах загінулі сама меней 34 чалавекі. PAP/EPA/UKRAINE STATE EMERGENCY SERVICE HANDOUT

Польшча асуджае варварскі ракетны ўдар Расіі па Сумах. Ракетная атака па мірных жыхарах у Вербніцу сведчыць аб тым, што мэтай Расіі не з'яўляецца мір, — гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў Польшчы. У выніку атакі па Сумах загінулі сама меней 34 чалавекі.

«Польшча асуджае варварскі ракетны ўдар Расіі па Сумах. Выказваем спачуванні сем'ям загінуўшых, а параненым жадаем хуткага выздараўлення. Напад на мірных жыхароў у Вербную нядзелю паказвае, што мэтай Расіі з'яўляецца не мір, а знішчэнне ўкраінскай народу»,— гаворыцца ў паведамленні МЗС у сацыяльных сетках.

У нядзелю, 13 красавіка, у  Варшаве падчас ушанавання памяці ахвяр Катынскага расстрэлу, прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск падкрэсліў, што крыніца зла, якое стала прычынай той трагедыі, па-ранейшаму адчувальнае. Такім чынам палітык пракаментаваў атаку РФ па Сумах.

IAR/эж