З сённяшняга дня ў Польшчы пачала дзейнічаць забарона на вытворчасць і распаўсюджванне араматызаваных сцікаў (укладышаў) для сістэм награвання тытуню. Сцікі без араматызатараў застаюцца ў продажы. Новаўвядзенне з’яўляецца вынікам зменаў, унесеных у Закон аб ахове здароўя ад наступстваў ужывання тытуню і тытунёвых вырабаў.
Польскае радыё запытала ў жыхароў Варшавы, што яны думаюць пра забарону.
- Многія людзі падаграваюць тытунь, бо ён мае прыемны водар. Мне здаецца, што калі ў іх не будзе водару, то шмат хто кіне курыць.
- Лясная ягада, ментол, груша – прыемныя водары. Прыйдзецца кінуць курыць, калі іх не будзе.
- Я шмат гадоў курыла, цяпер моцна хварэю. Я лічу, што ўвогуле павінны забараніць хімічныя цыгарэты.
У зменены закон таксама ўнесеная забарона на курэнне ў грамадскіх месцах электронных цыгарэт, напоўненых вадкасцю без нікаціну.
Забарона на вытворчасць і распаўсюджванне араматызаваных сцікаў для сістэм награвання тытуню хоць і пачала дзейнічаць сёння, то аднак гандаль і вытворцы атрымалі дзевяць месяцаў на распродаж складскіх запасаў.
вс