Беларуская Служба

У двух перастрэлках у ЗША загінулі амаль 30 чалавек

04.08.2019 16:01
Паміж абодвума забойствамі прайшло толькі некалькі гадзін.
     .
Малітва за ахвяр у гандлёвым цэнтры. PAP/EPA/IVAN PIERRE AGUIRRE

Паліцыя пацвердзіла, што ў чарговай на працягу некалькіх гадзін перастрэлцы ў ЗША загінулі дзевяць чалавек, ёсць параненыя. Загінуў таксама ініцыятар перастрэлкі. Мужчына адкрыў агонь у гасцей бару ў Дэйтане ў штаце Агая.

Намеснік шэрыфа паліцыі ў Дэйтане Мэт Карпер паінфармаваў, што паліцыя вядзе следства ў справе перастрэлкі.

- Так, у нас дзевяць ахвяр, мёртвы таксама злачынца. У суме гэта дзесяць забітых. Шаснаццаць чалавек знаходзяцца ў шпіталі, у розным стане. Гэта было вельмі трагічнае здарэнне. Мы робім усё магчымае, калі гаворка ідзе пра следства, між іншым, для таго, каб даведацца пра матывы забойцы.

Літаральна некалькі гадзін раней у гандлёвым цэнтры ў Эль Паса ў Тэхасе загінулі 20 чалавек, 26 былі параненыя. Забойцу затрымалі. Перад перастрэлкай ён апублікаваў у Інтэрнэце антысэміцкі маніфест.

ав