Беларуская Служба

Туркменскі «заступнік» аступіўся?

05.08.2019 15:55
Ужо месяц ня бачна і не чутно прэзідэнта Туркменістану Гурбангулы Бердымухамедава.
Аўдыё
  • Амаль на месяц знік прэзідэнт Туркменістану Бердымухамедаў
Прэзідэнт Туркменістану Гурбангулы БердымухамедаўФото: афіцыйны сайт прэзідэнта http://turkmenistan.gov.tm

Гэта не ўласціва для тамтэйшага кіраўніка, які афіцыйна называецца Аркадаг (то бок абаронца), вядомага сваёй празмернай актыўнасцю: ён спявае, займаецца спортам, выступае са зваротамі да народу. Ягоная адсутнасць спарадзіла чуткі пра магчымую смерць Бердымухамедава.

5 ліпеня апошні раз туркменскі Аркадаг з'явіўся на публіцы, абвясціўшы пра 10% рост заробкаў. Пасля чаго прэзідэнт усіх туркменаў знік на 10 дзён. 15 ліпеня туркменскія СМІ паведамілі, што Бердымухамедаў сышоў у адпачынак да 15 жніўня. Што цікава раней Аркадаг так доўга не адпачываў, больш затое дзяржаўныя СМІ рэгулярна паведамлялі, чым заняты прэзідэнт.

Сёлетняе маўчанне медыяў выклікала занепакоенасць у грамадстве. 20 ліпеня на партале YouTube з’явілася паведамленне пра смерць «заступніка». Дадзеную здагадку агучыў пісьменнік Вельсапараў ды палітолаг з Цэнтру маніторынгу азіяцкіх праблемаў Аслан Рубаеў.

Туркменская амбасада ў Маскве зняпраўдзіла дадзеныя паведамленні, а 24-га ліпеня дзяржаўнае тэлевізія паказала Бердымухамедава. Эксперты заявілі, што паказаны запіс стары, травеньскі. Нарэшце, у нядзелю 4 жніўня туркменская тэлевізія паказала рэпартаж пра адпачынак прэзідэнта, як ён ездзіць на ровары ды кані, страляе з ружжа.
Гэта ня першы падобны выпадак на постсавецкай прасторы. Таксама знікалі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін, што выклікала хвалю чутак пра магчымую смерць прэзідэнтаў. Доўгі час не паведамлялася і пра смерць шматгадовага прэзідэнта Узбекістану Карымава.

Чаму грамадства постсавецкіх краін, такіх розных па культурным асаблівасцям, так аднолькава рэагуе на знікненне кіраўнікоў. Пра гэта мы размаўляем з палітолагам Паўлам Усавым.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч


Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі