Прэмʼер-міністр Аўстраліі Скот Морысан падзякаваў польскаму ўраду і яго кіраўніку Матэвушу Маравецкаму за перадачу вакцынаў супраць COVID-19. Польшча адправіць у згаданую краіну прыкладна мільён доз вакцынаў Pfizer. Пра гэта Скот Морысан сказаў на прэс-канферэнцыі ў Канберы:
- У прыватнасці, я хацеў бы падзякаваць прэмʼер-міністру Маравецкаму, з якім я пастаянна кантактаваў цягам апошніх некалькіх тыдняў. Я асабліва дзякую яму і яго ўраду за падтрымку Аўстраліі ў барацьбе з COVID-19 у гэты складаны час.
Сёння ў Аўстралію павінна быць дастаўлена першая партыя вакцын з Польшчы. Прэпаратам будуць прывітыя людзі ва ўзросце ад 20 да 39 гадоў у буйных гарадах, у прыватнасці ў Сіднеі, дзе рост заражэння каранавірусам самы высокі.
IAR/аз