Беларуская Служба

Спецслужбы ЗША не здолелі вызначыць крыніцы каранавіруса

26.08.2021 20:02
Ранейшае даследаванне Сусветнай арганізацыі аховы здароўя таксама вынікаў не дало.
Kc
Kаранавіруcgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Спецслужбы Злучаных Штатаў Амерыкі не змаглі вызначыць, ці каранавірус перадаўся на людзей натуральным чынам, ці яго крыніцай былі лабараторыі ў Кітаі. Спецслужбы ЗША прадставілі прэзідэнту Джо Байдэну справаздачу аб расследаванні па гэтай справе, паведаміў The Wall Streel Journal са спасылкай на прадстаўнікоў амерыканскай адміністрацыі.

Нагадваем, расследаванне і падрыхтоўку справаздачы тры месяцы таму даручыў службам прэзідэнт Джо Байдэн. Гаворка ішла пра праверку тэзіса аб магчымасці ўцечкі віруса з лабараторыі ва Ухань.

Аўтары дакладу тлумачаць адсутнасць вынікаў расследавання адмовай ад супрацоўніцтва з боку Кітая. Выданне паведамляе, што розныя спробы ціску на ўрад у Пекіне з боку адміністрацыі ЗША не далі вынікаў, падобным чынам, як і ранейшае даследаванне Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка