Беларуская Служба

Кампанія AstraZeneca распрацавала лек ад COVID-19

16.10.2021 08:31
Эксперыментальны прэпарат на этапе тэставання аказаўся эфектыўным у зніжэнні рызыкі ў вострай формы COVID-19 і смерці.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.ckstockphoto/pixabay.com/CC0 Public Domain

Фармацэутычная кампанія AstraZeneca распрацавала лек ад COVID-19. Тэсты паказалі, што ён эфектыўны. Эксперыментальны прэпарат у выглядзе кактэйлю з антыцеламі, на этапе тэставання аказаўся эфектыўным па зніжэнні рызыкі ў выпадку вострай формы COVID-19 і смерці, выкліканай каранавіруснай інфекцыяй SARS-CoV-2, паведаміла брытанска-шведская кампанія.

Прэпарат пад назвай AZD7442 на 50% зніжае рызыку развіцця вострага захворвання або смерці ад каранавіруснай інфекцыі SARS-CoV-2 у пацыентаў, у якіх сімптомы інфекцыі з'явіліся не раней за сем дзён да прыняцця прэпарата. Пра гэта сведчаць даследаванні, праведзеныя кампаніяй AstraZeneca.

«Ранняе ўвядзенне нашых антыцелаў можа істотна знізіць рызыку развіцця сурʼёзнай хваробы, а атрыманы імунітэт утрымліваецца больш за шэсць месяцаў«, – сказала віцэ-старшыня R&D BioPharmaceuticals і AstraZeneca Мэнэ Пангалос.

Цяпер кампанія плануе абмеркаваць вынікі даследаванняў з установамі, адказнымі за ахову здароўя, чытаем у заяве кампаніі. Не вядома аднак, ці гэта азначае пачатак намаганняў за ўхваленне выкарыстання прэпарата ў тэрапіі COVID-19.

AstraZeneca таксама распрацоўвае іншы лек-кактэйль з антыцелаў, які будзе выкарыстоўвацца для абароны людзей, імунная сістэма якіх недастаткова адрэагавала на вакцыну супраць COVID-19. Надоечы кампанія звярнулася ва Упраўленне па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў ЗША (FDA) з просьбай зацвердзіць гэты прэпарат для выкарыстання.

rz.pl/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка