Беларуская Служба

Амбасадары краін ЕС дасягнулі пагаднення наконт чарговага пакету санкцый супраць Расіі

15.03.2022 09:07
Краіны ЕС пагаджаюцца на чарговы пакет санкцый супраць Расіі за напад на Украіну.
   ,
Жылы дом у Кіеве, які пацярпеў ад абстрэлу расійскай артылерыіPAP/EPA/ROMAN PILIPEY

Такое рашэнне прынялі паслы дзяржаў-членаў на сустрэчы ў Бруселі. Дакумент будзе апублікаваны ў Афіцыйным часопісе Еўрапейскага Саюза.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі брусэльскай карэспандэнткі Польскага радыё Бэаты Пламецкай, каля дзясятка алігархаў, у тым ліку Раман Абрамовіч, уладальнік лонданскага футбольнага клюбу «Чэлсі», павінны быць занесены ў чорны спіс з забаронай на ўезд у ЕС і заблакаваныя іх актывы ў Еўропе. Раней Раман Абрамовіч быў уключаны ў брытанскі санкцыйны спіс.

Таксама Расію пазбавяць гандлёвых прывілеяў у Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

Будзе прыпынены імпарт тавараў металургічнага сектара з Расіі.

IAR / вх