Беларуская Служба

У Кахоўцы, адкрыўшы агонь, акупанты разагналі мітынг

03.04.2022 14:33
3 красавіка мірная акцыя пратэсту супраьц рускай акупацыі таксама прайшла і ў Херсоне.
Ілюстрацыя Foto: PAP/EPA/TOMS KALNINS

Жыхары Кахоўкі на Херсоншчыне раніцай 3 красавіка выйшлі на мірную акцыю супраць акупацыі. Аднак расійскія вайскоўцы разагналі людзей. Пра гэта паведамляе Telegram-канал « Кахоўка. Інфа».

На відэа чуваць, як людзі скандуюць акупантам «дадому» і праз некалькі секунд расійскія войскі пачалі стральбу. Адзначаецца, што ў удзельнікаў таксама кідалі шумавыя гранаты. Паводле папярэдняй інфармацыі, ёсць параненыя і затрыманыя.

1 красавіка стала вядома, што акупацыйныя войскі даручылі кіраваць захопленай Кахоўкай некалькім калабарантам. Патлумачылі гэта тым, што законная ўкраінская ўлада нібыта не спраўляецца са сваімі абавязкамі. Службовым асобам гарвыканкама прапаноўвалі супрацоўніцтва з калабарантамі, у адваротным выпадку пагражалі звальненнем. Аднак законныя ўлады гораду супрацоўнічаць з акупантамі адмовіліся.

3 красавіка мірная акцыя пратэсту супраьц рускай акупацыі таксама прайшла і ў Херсоне.

hromadske/эж