Беларуская Служба

Біяразнастайнасць апынулася пад сур’ёзнай пагрозай

24.07.2022 06:32
Пад пагрозай знікнення знаходзіцца значна больш відаў, чым раней меркавалі навукоўцы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:anncapictures/pixabay.com/CC0 Public Domain

Глабальнае даследаванне біяразнастайнасці паказала, што больш відаў знаходзяцца пад пагрозай знікнення, чым раней лічылі навукоўцы. Асноўныя прычыны – гэта змены клімату, забруджванне, эксплуатацыя сушы і мора, чытаем у часопісе «Межы ў экалогіі і навакольным асяроддзі»( анг. Frontiers in Ecology and the Environment).

Міжнародная група экспертаў папярэджвае, што: «страта біяразнастайнасці з'яўляецца адной з найвялікшых сусветных праблем, магчыма, большай, чым змены клімату». Як тлумачаць адмыслоўцы, пацяпленне можна кантраляваць шляхам скарачэння выкідаў парніковых газаў, у той час як адзін раз страчаны від загіне назаўжды.

Аўтары публікацыі прааналізавалі дадзеныя, атрыманыя ад тысяч экспертаў па біяразнастайнасці з розных куткоў свету. Мэтай было запоўніць прабелы ў ведах аб сучасным стане прыроды і вырашыць як мага больш сумневаў.
На жаль, большасць экспертаў сыходзяцца ў меркаванні, што глабальная страта біяразнастайнасці, хутчэй за ўсё, паменшыць карысць, якую чалавек атрымлівае ад прыроды. Гэта таму, што больш відаў знаходзяцца пад пагрозай знікнення, чым меркавалася раней.

Паводле ацэнак, з 1500 году пад пагрозай знікнення або вымерлі каля 30 працэнтаў відаў. Калі цяперашнія тэндэнцыі захаваюцца, то да 2100 года гэтая доля вырасце да 37%. З дапамогай эфектыўных ахоўных мер гэтую долю можна знізіць да 25%.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка