Беларуская Служба

Зноў пашкоджаны Крымскі мост

17.07.2023 10:04
Уначы Крымскі мост быў атакаваны воднымі дронамі.
Wybuch na Moście Krymskim
Wybuch na Moście KrymskimTT/@nexta_tv

Паведамляецца пра ахвяры і сур’ёзныя разбурэнні. Паводле ўкраінскіх СМІ, адказнасць за выбух на Крымскім мосце нясуць Служба бяспекі Украіны і ВМС Украіны.

Выбух на пераходзе быў спецаперацыяй украінскіх службаў. Для нападу на мост выкарыстоўваліся спецыяльныя беспілотнікі, якія рухаюцца па вадзе. У СБУ гэтую інфармацыю не пацвердзілі. Дакладны маштаб разбурэнняў невядомы – невядома, ці закрануў выбух канструктыўныя элементы пераходу.
Два чалавекі загінулі, адзін паранены. Пераход закрыты. Крымскі мост быў уведзены ў эксплуатацыю ў 2018 годзе і з'яўляецца сімвалам расійскай анексіі ўкраінскага паўвострава.

Пашкоджана верхняя канструкцыя аўтапераезду. Аўтамабільнае  і паромнае злучэнне паміж Расіяй і акупаванай паўвыспай прыпынена. Чыгуначны мост не пацярпеў, рух транспарту па ім аднавіўся.

Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт Расіі распачаў крымінальную справу па артыкуле «тэрарыстычны акт» па факце атакі на Крымскі мост. Паводле НАК РФ, атака на Крымскі мост была здзейсненая дзвюма ўкраінскімі беспілотнымі надводнымі апаратамі.

У кастрычніку 2022 года на Крымскім мосце выбухнуў начынены выбухоўкай грузавік.

IAR / вх