Беларуская Служба

ААН: Ад пачатку вайны ва Украіне загінулі 9300 мірных жыхароў, у тым ліку больш за 500 з іх - дзеці

18.07.2023 14:51
Гэта толькі пацверджаныя загінулыя і параненыя, а рэальная колькасць, верагодна, значна большая.
Flagi ONZ i Unii Europejskiej
Flagi ONZ i Unii EuropejskiejAlexandros Michailidis/Shutterstock

Прыблізна 9300 мірных жыхароў загінулі з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў лютым 2022 года, заявіла на пасяджэнні Рады бяспекі ААН намесніца Генеральнага сакратара ААН па палітычных пытаннях Розмары Дыкарла.

«Паводле звестак Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, 9287 мірных жыхароў загінулі і 16384 атрымалі раненні, большасць з іх у выніку абстрэлаў расійскімі войскамі», – сказала яна.

Розмары Дыкарла падкрэсліла, што ў гэтую лічбу ўвайшлі 537 загінулых і 1117 параненых дзяцей.

Намеснік генеральнага сакратара ААН адзначыла, што гэта толькі пацверджаныя загінулыя і параненыя, а рэальная колькасць, верагодна, значна большая.

Паводле звестак ААН, у мінулым годзе Украіна стала дзяржавай з найбольшай колькасцю забітых і скалечаных дзяцей і найбольшай колькасцю абстраляных школ і бальніц. Данецкая і Луганская вобласці панеслі найбольш страт сярод усіх рэгіёнаў.

яс