Беларуская Служба

Расіяне рыхтуюць караблі і самалёты, каб перакрыць Чорнае мора

26.07.2023 14:38
Гэта звязана з выхадам Расіі з так званай зернявой здзелкі.
 .
Чорнае мора.фота: TASS/ FORUM

Узброеныя сілы РФ актывізавалі баявую падрыхтоўку надводных войскаў і марской авіяцыі Чарнаморскага флоту.
Украінскія крыніцы паведамляюць, што расійскія сілы ўжо пачалі блакаду марскіх шляхоў, выяўляюць і атакуюць караблі. Гаворка ідзе пра грамадзянскія судны, якія плывуць ва ўкраінскія парты і з іх. У той жа час расіяне працягваюць удасканальваць сістэму абароны акупаванага імі Крыма.

Праз год пасля заключэння зернявой здзелкі Расія заявіла аб спыненні яе дзеяння. Адразу пасля гэтага сілы Крамля пачалі напады на партовую інфраструктуру паўднёвых рэгіёнаў Украіны. Акрамя таго, Крэмль фактычна абвясціў марскую блакаду Украіны.

Учора галоўны эканаміст Міжнароднага валютнага фонду П'ер-Аліўе Гурынша (фр. Pierre-Olivier Gurinchas) заявіў, што выхад Расіі з пагаднення можа прывесці да 10-15-працэнтнага росту сусветных коштаў на збожжа.

IAR/нг