Беларуская Служба

Як мінімум 55 чалавек загінулі ў выніку лясных пажараў на Гаваях

11.08.2023 17:02
Полымя ахапіла востраў Мауі і знішчыла вялікую частку горада Лахайны. Пажарныя кажуць, што ўдалося ўзяць агонь пад кантроль.
Згарэлі аўтамабілі і рэшткі будынкаў у горадзе ЛахайнаEPA/HAWAII WING CIVIL AIR PATROL Dostawca: PAP/EPA.

Губернатар Гаваяў Джош Грын папярэджвае, што колькасць загінуўшых можа быць большай, паколькі ратавальнікі яшчэ не дабраліся да ўсіх пацярпелых раёнаў. Паводле ацэнак мясцовых уладаў, больш за тысячу чалавек лічацца зніклымі бязь вестак, таму колькасць ахвяр можа павялічыцца.

Некалькі тысяч чалавек на востраве Маўі па-ранейшаму застаюцца без электрычнасці. Паступова аднаўляецца сувязь і падаецца вада. З-за надзвычай складаных умоў надвор'я прэзідэнт ЗША Джо Байдэн абвясціў на Гаваях становішча стыхійнага бедства. Гэта азначае, што пацярпелыя змогуць атрымаць дапамогу з федэральнага бюджэту.

Амерыканцы кажуць пра найбуйнейшае стыхійнае бедства ў гісторыі выспаў. Агонь знішчыў тысячу дамоў. Мясцовыя ўлады падкрэслілі, што рэканструкцыя пашкоджанай Лахайны можа заняць шмат гадоў. Штогод горад наведвалі два мільёны турыстаў.

З Гаваяў ужо эвакуяваныя 14 тысяч турыстаў. На тэрыторыі знаходзіцца 11 тысяч гасцей, большасць з іх у бяспечных месцах.

ПР/юл