Беларуская Служба

Аляксей Данілаў назваў незразумелай заяву кіраўніка Канцылярыі НАТА

16.08.2023 20:01
Нагадваем, Стыян Енсэн лічыць, што Украіна магла б стаць сябрам альянсу ў абмен на адмову ад часткі сваёй тэрыторыі.
Сакратар Савета нацыянальнай бяспекі Украіны Аляксей ДанілаўАвтор: U.S. Embassy Kyiv Ukraine - https://www.flickr.com/photos/usembassykyiv/52610613099/, Суспільне надбання (Public Domain), https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=128151738

Украіна ніколі не пойдзе на саступкі адносна сваёй тэрыторыі, заявіў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў, каментуючы заяву кіраўніка Канцылярыі НАТА.

Надоечы Стыян Енсэн заявіў, што Украіна магла б стаць сябрам альянсу ў абмен на адмову ад часткі сваёй тэрыторыі. Ён дадаў, што такое рашэнне можа прыняць толькі Кіеў:

- Ні адна краіна пасля Другой сусветнай вайны не праходзіла такіх выпрабаванняў. Вельмі дзіўнай, на мой погляд, была заява аднаго з чыноўнікаў НАТА, які сказаў, што трэба разгледзець пытанне аб адмове ад нашых тэрыторый у абмен на сяброўства ў НАТА. Дзіўна і зусім незразумела, што адбываецца і чаму ён гэта сказаў. Тым не менш наша задача – выгнаць ворага з нашай тэрыторыі, і гэта ўсё, што мы будзем рабіць.

На заяву Стыяна Енсэна адрэагавалі і прадстаўнікі НАТА. Яны падкрэслілі, што палітыка ў дачыненні да Украіны не змянілася і краіна па-ранейшаму можа разлічваць на падтрымку членаў Паўночнаатлантычнага альянсу.

IAR/аз

Генштаб УСУ: За апошнія суткі на фронце адбылося каля 30 узброеных сутыкненняў

16.08.2023 12:01
У выніку нападаў расійскіх тэрарыстаў загінулі і атрымалі раненні мірныя жыхары, у тым ліку дзеці.