Беларуская Служба

«Азоў» павярнуўся на фронт

17.08.2023 15:48
Воіны «Азова» утрымліваюць займаныя рубяжы ў Луганскай вобласці і наносяць расійскім захопнікам страты ў жывой сіле і тэхніцы. 
Ілюстрацыйны здымак Obraz stayerimpact z Pixabay/CC0

Воіны брыгады спецыяльнага прызначэння «Азоў» ужо выконваюць баявыя заданні ў Луганскай вобласці. Пра гэта заявіў в.а. дырэктара дэпартамента планавання прымянення ГУ Нацгвардыі Украіны палкоўнік Мікалай Уршаловіч.

«Легендарная брыгада спецыяльнага прызначэння «Азоў» аднавілася і пачала выкананне баявых задач у раёне Серабранскага лясніцтва», – распавёў Урлашовіч.

Паводле яго, воіны «Азова» утрымліваюць займаныя рубяжы і наносяць расійскім захопнікам страты ў жывой сіле і тэхніцы. У прыватнасці, 15 жніўня артылерысты брыгады ў раёне Серабранскага лясніцтва знішчылі мінамётны разлік і інжынерную машыну расійскіх акупантаў.

Нагадаем, камандзіры брыгады, якія былі вызваленыя з расійскага палону пры пасярэдніцтве прэзідэнта Турцыі, павінны былі знаходзіцца на тэрыторыі гэтай краіны да канца вайны «пад асабістай пратэкцыяй прэзідэнта Эрдагана». Аднак 8 ліпеня вярнуліся ва Украіну на самалёце разам з прэзідэнтам краіны Уладзімірам Зяленскім.

pap/iar/ez