Беларуская Служба

Генсек НАТА: Калі ўзнікнуць умовы для мірных перамоваў – вырашаць толькі Украіне

17.08.2023 17:41
«Галоўная заява НАТА, заключаецца перш за ўсё ў тым, што палітыка НАТА застаецца нязменнай – мы падтрымліваем Украіну», – падкрэсліў Столтэнберг.
Генсек НАТА Енс СтолтэнбергФота: Shutterstock/Alexandros Michailidis

«Толькі Украіне вырашаць, калі будуць створаны спрыяльныя ўмовы для любых перамоваў», – заявіў у чацвер генсек НАТА Енс Столтэнберг, падкрэсліўшы нязменнасць пазіцыі альянсу па падтрымцы Украіны.

Заява Столтэнберга прагучала пасля каментароў, зробленых раней на гэтым тыдні кіраўніком офіса генсакратара НАТА Стыяна Енсэна аб тым, што Украіна можа адмовіцца ад часткі сваёй тэрыторыі ў рамках здзелкі па спыненні вайны. Пасля чыноўнік сказаў, што шкадуе аб сваіх выказваннях.

«Галоўная заява НАТА, заключаецца перш за ўсё ў тым, што палітыка НАТА застаецца нязменнай – мы падтрымліваем Украіну», – падкрэсліў Столтэнберг.

Каментуючы ход контрнаступлення УС Украіны, кіраўнік НАТА адзначыў, што ў ім ёсць прагрэс.

iar/эж