Арганізатары падлічылі, што фестываль на Roncesvalles Avenue наведае ад 350 тысяч да 400 тыся гасцей. Сёлета фестываль праводзіцца ў шаснаццаты раз.
У верасні падчас польскага фестываю ў Таронта можна знайсці клёцкі, бігас, пончыкі і польскае піва, а таксама іншыя прысмакі з кухняў іншых народаў. Адбываюцца канцэрты польскіх гуртоў, музыкаў, якія абапіраюцца на музычныя традыцыі Польшчы, ёсць стэнды польскіх кампаній, ашчадных і крэдытных саюзаў і мясцовых палітыкаў.
«Вы будуеце польскі брэнд і дапамагаеце весці знешнюю палітыку», – сказала ў сваім выступе Малгажата Гасеўска, звяртаючыся да ўдзельнікаў фестывалю і падкрэсліўшы, што польская дыяспара з’яўляецца лепшымі амбасадарамі Польшчы.
Раней Гасеўска ў суправаджэнні генеральнага консула Рэспублікі Польшча Магдалены Пшчулкоўскай усклала вянок да помніка Катыньскай трагедыі, які знаходзіцца нў Таронта.
PAP / вх