На дадзены момант баі ва Украіне працягваюцца на фронце працягласцю больш за 800 кіламетраў ад Харкава аж да дэльты Дняпра. Украінскае контрнаступленне доўжыцца з чэрвеня і неўзабаве будзе прыпынена надыходзячымі восеньскімі ападкамі, пры гэтым расіяне спрабуюць наступаць адразу на некалькіх кірунках.
За чатыры месяцы баёў, нягледзячы на задзейнічанне вялікай колькасці тэхнікі, украінцам не ўдалося зрабіць ніводнага сур'ёзнага пралому ў рубяжах расейскай абароны на запарожскім кірунку.
Як адзначыла аналітык Польскага інстытуту міжнародных справаў Анна Марыя Дынэр, гэтым разам расіяне добра падрыхтаваліся да абароны:
-Немагчыма навучыць УС на працягу фактычна некалькі тыдняў карыстацца новай вайсковай тэхнікай. Пасля таго, як на ўзбраенне 18-й механізаванай дывізіі трапяць амерыканскія танкі Abrams, сертыфікацыя на ўзроўні дывізія адбудзецца толькі праз тры гады.
iar/эж