Беларуская Служба

ВПС Украіны: Расійскія войскі будуць выкарыстоўваць больш беспілотнікаў, менш ракет

17.12.2023 12:57
Аб памеры расійскіх запасаў беспілотнікаў сведчыць інтэнсіўнасць нападаў, сказаў Юрый Ігнат, прэс-сакратар ВПС Украіны. 
.
У. ПуцінPAP/EPA/MIKHAEL KLIMENTYEV/SPUTNIK/KREMLIN POOL

Расійскія войскі будуць выкарыстоўваць супраць Украіны больш беспілотнікаў і менш ракет, прагназуе ў нядзелю Юрый Ігнат, прэс-сакратар ВПС Украіны. Ён падкрэсліў, што вядуцца пастаўкі іранскіх баявых беспілотнікаў у Расію.

Аб памеры расійскіх запасаў беспілотнікаў сведчыць інтэнсіўнасць нападаў, сказаў Ігнат, якога цытуе сайт РБК-Украіна. «Калі беспілотнікі выкарыстоўваюцца часцей, значыць, у іх іх больш. Яны вырабляюць іх дома і працягваюць атрымліваць з Ірана», – сказаў прэс-сакратар.

Ігнат адзначыў, што за апошні час расійская армія выкарыстала рэкордную колькасць беспілотнікаў «Шахед» – у бок Кіева вылецелі 75 беспілотнікаў.

Верагодней за ўсё, праціўнік будзе выкарыстоўваць больш беспілотнікаў і менш ракет, чытаем мы.

Мінулай ноччу расійскія войскі атакавалі Украіну з 20 беспілотнікаў «Шахед». Усе беспілотнікі былі збітыя. Дроны былі накіраваныя на Херсон і Стараканстантынаў Хмяльніцкай вобласці, дзе знаходзіцца аэрапорт.

ав

Амерыканскі інстытут ваенных даследаванняў: Масква хоча дыскрэдытаваць і раскалоць украінскія ўлады

17.12.2023 10:01
Расія спрабуе стварыць штучны канфлікт у кіраўніцтве ўкраінскай дзяржавы і распаўсюджвае наратыў аб тым, што Украіна не падтрымліваецца партнёрамі.