Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Генштаб Узброеных сіл Украіны: За апошнія суткі адбылося 87 прамых сутыкненняў з расійскімі войскамі

20.12.2023 09:59
Непасрэдныя баі працягваюцца ў раёне Бахмута, дзе ўкраінскія сілы адбілі 12 расійскіх наступаў.
Вайна ва УкраінеGeneral Staff of the Armed Forces of Ukraine

Генштаб Узброеных сіл Украіны паведамляе, што за апошнія суткі адбылося 87 прамых сутыкненняў з расійскімі войскамі.

Расіяне нанеслі адзін ракетны і 26 авіяўдараў па ўкраінскіх пазіцыях і грамадзянскіх аб'ектах. Яны таксама здзейснілі 87 артылерыйскіх абстрэлаў.

Непасрэдныя баі працягваюцца ў раёне Бахмута, дзе ўкраінскія сілы адбілі 12 расійскіх наступаў. Больш за тое, расійскія войскі працягваюць намаганні па акружэнні Аўдзееўкі. Адбылося амаль 40 прамых сутыкненняў расійскіх і ўкраінскіх войскаў.

Украінская авіяцыя здзейсніла 6 налётаў на групоўкі войскаў і тэхнікі праціўніка. Ракетныя войскі і артылерыя нанеслі ўдары па трох такіх канцэнтрацыях, а таксама па складах зброі і паліва.

Украінскі штаб таксама паведамляе, што з-за недахопу боепрыпасаў расійскія акупацыйныя войскі вымушаныя выкарыстоўваць няякасныя і састарэлыя артылерыйска-мінамётныя снарады. Па гэтай прычыне на расійскіх пазіцыях адбываюцца выбухі боепрыпасаў, якія выклікаюць людскія і матэрыяльныя страты.

яс

Больш на гэтую тэму: Вайна ва Украіне