Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен напісала на платформе X, што ЕС «павінен дасягнуць пагаднення, каб працягваць падтрымліваць Украіну, што неабходна ёй для эканамічнага аднаўлення, рэканструкцыі і рэформаў».
«Мы стаім на баку нашага суседа, сябра і будучага члена», – дадала палітык.
На мінулым тыдні Венгрыя заблакавала прыняцце фінансавага пакета для Украіны на саміце ЕЗ у Бруселі. Старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль абвясціў, што лідары вернуцца да гэтага пытання ў пачатку наступнага года.
Размова ідзе пра 50 мільярдаў еўра на наступныя 4 гады.
IAR/вх