Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў закон аб спрашчэнні парадку ўвозу, уліку ды размеркавання гуманітарнай дапамогі
Ва Украіне будзе ўведзена электронная сістэма ўліку дапамогі. Акрамя таго, закон пашырыць пералік яе атрымальнікаў.
Апроч таго ўкраінскі прэзідэнт падзякаваў энергетыкам Украіны за мужнасць па забяспечванні энергіяй краіны, нягледзячы на ўсе спробы Расіі знішчыць украінскую энергетыку.
- Эканоміць энергію ў такіх умовах, у такім супрацьстаянні — гэта сапраўды подзвіг. Дзякуй кожнаму калектыву, кожнай кампаніі, кожнаму супрацоўніку нашай энергетыкі за выдатную працу на карысць Украіны, на карысць нашага грамадства.
юл