Літоўцы плануюць выдаткаваць на Каляды максімум 100 еўра – сведчаць даследаванні, праведзеныя банкам, які працуе ў краінах Балтыі. Падобныя планы ў жыхароў Латвіі і Эстоніі.
Апытанне паказвае, што 60% літоўцаў збіраюцца выдаткаваць на Каляды не больш за 100 еўра. Гэтую суму таксама ўказалі 47 працэнтаў латышоў і 55 працэнтаў эстонцаў.
Трэць грамадзян Літвы, Латвіі і Эстоніі маюць намер выдаткаваць на падарункі максімум 200 еўра.
Толькі 7% жыхароў Літвы і 6% жыхароў Эстоніі маюць намер выдаткаваць на гэтыя мэты 400 еўра. Падобную суму заявілі тры адсоткі апытаных у Латвіі.
У каментары да вынікаў апытання, эксперты нагадалі, што на забавы і адпачынак трэба траціць не больш за траціну месячнага даходу. Яны таксама звярнулі ўвагу на тое, што калядны перыяд уключае падрыхтоўку каляднага стала, што таксама можа быць немалым выдаткам.
Эксперты адзначаюць, што варта не забываць інвеставаць – замест у дарагія падарункі – у час, праведзены з сям'ёй і блізкімі, не забываючыся аб дапамозе тым, хто мае ў ёй патрэбу.
Тры балтыйскія краіны маюць каля шасці мільёнаў жыхароў. Літва, Латвія і Эстонія ўжо шмат гадоў зʼяўляюцца членамі зоны еўра.
яс