Беларуская Служба

Украінскія і расійскія вайскоўцы змагаюцца з навалай пацукоў і мышэй

23.12.2023 18:02
Пацукі і мышы могуць паўплываць на маральны стан тых, хто ваюе на перадавой.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne shutterstock/Aneta Jungerova

Украінскія і расійскія вайскоўцы апошнія тыдні змагаюцца з навалай пацукоў і мышэй, паведамляе брытанская ваенная выведка.

Росту папуляцыі грызуноў на некаторых участках лініі фронту паспрыяла сёлетняя цёплая восень разам з дастаткам зерня на палях, якое засталося пакінутым з-за ваенных дзеянняў.
Зараз надвор'е пахаладала і грызуны шукаць месца ў машынах і блізка людзей на абарончых пазіцыях.

Пацукі і мышы могуць паўплываць на маральны стан тых, хто ваюе на перадавой. Грызуны таксама ўяўляюць небяспеку пашкоджання ваеннай тэхнікі, таму што могуць перагрызці кабелі.

Паводле непацверджаных звестак, расійскія вайскоўцы сталі часцей хварэць і звязваюць гэта са шкоднікамі.

яс