Беларуская Служба

Расійскія страты ў жывой сіле з пачатку вайны перавысілі 354 тыс. вайскоўцаў

26.12.2023 09:58
Украінскі Генштаб апублікаваў зводку аб расійскіх стратах у вайне.
Украінскія артылерысты на баявой пазіцыі фота: Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана больш за 1 тыс. чалавек асабовага складу.

Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 354 тыс. 900 чалавек забітымі.

Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, 5 тыс. 899 танкаў, 10 тыс. 956 бронемашын, 8 тыс. 366 артылерыйскіх сістэм, 934 РСЗА, 1 тыс. 618 крылатых ракет, 23 караблі і катары, адна падводная лодка, 329 самалётаў і 324 верталёты.

вс