Беларуская Служба

Першыя пілоты скончылі падрыхтоўку на F-16

26.12.2023 16:34
На днях урад Нідэрландаў прыняў рашэнне аб падрыхтоўцы першых 18 знішчальнікаў F-16 да перадачы Украіне.
F-16
F-16Photo: Shutterstock.com/Albert Beukhof

Першыя шэсць украінскіх пілотаў, якія прайшлі базавую падрыхтоўку ў Каралеўскіх ВПС Вялікабрытаніі, зараз навучаюцца кіраванню знішчальнікамі F-16 у Даніі, паведаміла прэс-служба брытанскага ўраду.

Падрыхтоўка ў Вялікабрытаніі пачалася ў жніўні. Яе прайшлі шэсць вопытных лётчыкаў-украінцаў. Яшчэ дзесяць пілотаў-стажораў працягваюць базавую лётную падрыхтоўку, асвойваюць авіяцыйную медыцыну і трэніруюцца ў цэнтрыфузе ў Вялікабрытаніі.
Падрыхтоўку па англійскай мове, арыентаваную на інжынерныя спецыяльнасці, праходзяць дзясяткі ўкраінскіх авіяцыйных тэхнікаў.

Як паведамлялася раней, Нідэрланды абяцалі 42 знішчальнікі F-16 для Украіны. У сваю чаргу Данія паставіць 19 самалётаў, з іх шэсць – да канца года. Перадачу F-16 таксама анансавала Нарвегія, у распараджэнні якой ёсць каля 60 такіх самалётаў.

На днях урад Нідэрландаў прыняў рашэнне аб падрыхтоўцы першых 18 знішчальнікаў F-16 да перадачы Украіне.

вс