Беларуская Служба

За апошнія суткі ў раёне Аўдзееўкі адбылося 29 сутыкненняў

27.12.2023 09:01
Украінцы працягваюць стрымліваць агрэсара, які працягвае намаганні атачыць Аўдзееўку.
Аўдзееўкаhttps://t.me/andriyshTime/16445

Генштаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што за апошнія суткі Расія выпусціла восем кіраваных ракет і нанесла 60 авіяўдараў і 69 удараў з артылерыйскіх сістэм. Уначы расійскія войскі таксама атакавалі з 46 іранскіх беспілотнікаў «Шахед». Украінская СПА знішчыла 32 з іх, а таксама дзве кіраваныя ракеты Х-59.

Ёсць загінулыя і параненыя сярод мірнага насельніцтва. Атакі адбыліся ў Чарнігаўскай, Харкаўскай, Луганскай, Данецкай, Херсонскай, Сумскай, Запарожскай і Мікалаеўскай абласцях.

Паводле ранішняй зводкі Генштаба УСУ, за апошнія суткі паміж украінскімі і расійскімі сіламі адбылося 80 узброеных сутыкненняў. Украінцы працягваюць стрымліваць агрэсара, які працягвае намаганні атачыць Аўдзееўку. Усяго ў гэтым раёне адбылося 29 сутыкненняў.

Украінцы таксама працягваюць пашыраць свой плацдарм на ўсходнім беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці, а расіяне працягваюць спробы выціснуць іх часткі з пазіцый. З гэтай мэтай расійскія войскі здзейснілі 14 няўдалых нападаў.

яс