Беларуская Служба

Інстытут нацыянальнай памяці Украіны: Міхаіл Булгакаў – гэта сімвал расійскага імперыялізму

04.04.2024 18:05
На думку ўкраінскіх экспертаў, пісьменнік часта здзекліва паказваў украінцаў, іх культуру, мову, а таксама ўкраінскае імкненне да ўласнай дзяржаўнасці.
   1928
Міхаіл Булгакаў у 1928 годзеBy Unknown author - http://www.proza.ru/2010/12/16/1565, Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=42698754

Міхаіл Булгакаў - сімвал расійскага імперыялізму, а яго творчасць - гэта прапаганда імперскай палітыкі Расіі. Так постаць вядомага расійскага пісьменніка ацаніла спецыяльная камісія Украінскага інстытута нацыянальнай памяці, якая рэкамендавала прыбраць з публічнай прасторы любыя формы ўшанавання памяці, народжанага ў Кіеве расійскага пісьменніка.

Камісія з украінскіх навукоўцаў - гісторыкаў і літаратуразнаўцаў - выдала заключэнне, якoе супадае са шматлікімі ранейшымі меркаваннямі ўкраінскіх інтэлектуалаў пра Міхаіла Булгакава.

Як чытаем, пісьменнік у сваіх творах негатыўна і часта здзекліва паказваў украінцаў, іх культуру, мову, а таксама ўкраінскае імкненне да ўласнай дзяржаўнасці. На думку экспертаў, ён прасоўваў шавіністычную і імперскую пазіцыю Расіі.

Свае тэзісы камісія ілюструе цытатамі, у тым ліку з рамана «Белая гвардыя». Дзеянне рамана адбываецца ў адной з камяніц кіеўскага раёна, дзе жыла сям'я Булгакаў. У цяперашні час у гэтак званым доме Турбіных размяшчаецца музей і помнік пісьменніку.

IAR/аз