Беларуская Служба

На Карэйскім паўвостраве меў месца памежны інцыдэнт

18.06.2024 07:28
Паўднёвакарэйскія вайскоўцы адкрылі папераджальны агонь па паўночнакарэйскім вайскоўцам, якія перасеклі дэмаркацыйную лінію паміж краінамі.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/Hyundai Rotem Co. SOUTH KOREA OUT Dostawca: PAP/EPA.

Паводле генштабу арміі Паўднёвай Карэі, група ад 20 да 30 вайскоўцаў увайшла прыкладна на 20 мэтраў у дэмілітарызаваную зону. Паўночнакарэйцы адышлі пасля папераджальных стрэлаў з поўдня.

Паводле інфармацыі генштаба Паўднёвакарэйскай арміі, перасячэнне дэмаркацыйнай лініі не было наўмысным. У заяве штаба пішацца, што ў дэмілітарызаванай зоне разарваліся міны, у выніку чаго некаторыя паўночнакарэйскія вайскоўцы атрымалі раненні.

Падобны выпадак адбыўся на мінулым тыдні. Генеральны штаб Паўднёвакарэйскай арміі напісаў у заяве, што ўважліва сочыць за дзейнасцю Паўночнакарэйскіх войск.

Сёння Уладзімір Пуцін пачынае двухдзённы візіт у Пхеньян і сустрэнецца з Кім Чэн Ынам. Гэта першая з 2000 года паездка расійскага дыктатара ў гэтую краіну.

ПР/юл