Беларуская Служба

Украінскі баец збіў расійскую ракету з кулямёта

20.06.2024 19:29
Камандаванне Паветраных сіл паказала абломкі расійскіх ракет, збітых падчас начной варожай атакі 20 чэрвеня.
Сяргей з абломкамі збітай ракетыкрыніца: Паветраныя сілы Украіны

Ваеннаслужачы Паветраных сіл Украіны зрабіў амаль немагчымае – збіў расійскую крылатую ракету з кулямёта.

«Збіць варожую ракету з кулямёта – задача надзвычай складаная. Але адказнасць і разуменне таго, што жыццё многіх людзей залежыць ад цябе, робяць немагчымае», – кажа Сяргей, псеўданім Доктар Мом.

У грамадзянскім жыцці Сяргей працаваў медыкам, а зараз служыць у складзе мабільнай агнявой групы.

Баец распавёў, як раніцай 12 чэрвеня яго падраздзяленне перахапіла варожую ракету, якая ляцела на Кіеўшчыну.

«Атрымаўшы каманду «гатоўнасць», разам з субратамі неадкладна адправіліся на пазіцыю. Па рацыі паведамілі, што наша цэль ужо блізка. Некалькі секунд, і мы ўбачылі варожую ракету, якая неслася ў бок Васількова. Не вагаючыся, узяў свой кулямёт і адкрыў агонь па цэлі. У думках было толькі адно – павінен патрапіць!», – расказаў мужчына.

Камандаванне Паветраных сіл паказала абломкі расійскіх ракет, збітых падчас начной варожай атакі 20 чэрвеня.

Расійскія крылатыя ракеты, выпушчаныя са стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў Ту-95МС, заходзілі з паўднёва-ўсходняга напрамку і былі збітыя супрацьпаветранай абаронай у прыфрантавой зоне Днепрапятроўскай вобласці, паведамляе «Карэспандэнт».

вс